Міхайлаўскі лісток (21.03.2015)

Святы Ян Лествічнік

(VI-VII стст.)

СВЯТЫ ЯН ЛЕСТВІЧНІК (VI-VII стст.)

Чацвёртую нядзелю святой Чатырохдзесятніцы Праваслаўная царква традыцыйна прысвячае памяці аднаго з найбольш яскравых прадстаўнікоў манаскага пісьменства – святому Яну Лествічніку (яшчэ яго часам называюць Ян Сінайскі і Ян Схаластык).

Паходжанне святога Ян Лествічніка дакладна невядома. Асноўнай крыніцай аб ягоным жыцці з’яуляецца βίος ἐν ἐπιτομῇ (Кароткае жыціе) Данііла Раіфскага. Верагодна, што святы Ян Лествічнік нарадзіўся у сталіцы Візантыі – Канстантынопалі. Ён паходзіў з заможнай сям’і і змог атрымаць добрую адукацыю. Шаснаццацігадовым юнаком ён адправіўся на гару Сінай, дзе стаў паслушнікам старца Мартыра. І ўжо ў 20 год святы Ян стаўся годным манаскага пострыгу, што сведчыць пра яго незвычайную схільнасць да інацкага жыцця, бо зазвычай людзей у такім раннім узросце стараліся не дапускаць да абетаў.

У новым званні святы Ян заставаўся вучнем Мартыра яшчэ на працягу 19 гадоў, пасля чаго сышоў у пустыню і жыў самотна. Ва ўзросце 75 гадоў яго абралі ігуменам Сінайскай гары. Менавіта ў часы кіравання братамі манастыра святы Ян напісаў галоўны твор свйго жыцця – “Лествіцу”, якая ў некаторых спісах мае яшчэ назву “Духоўныя скрыжалі”.

Гэты твор напісаны ў выглядзе “строматаў” (“ласкутоў”) – кароткіх раздзелаў, якія адлюстроўваюць асабісты вопыт аўтара ў галіне манаскага подзвігу. Гэтыя раздзелы размеркаваныя на 33 тэматычных корпуса, якія святы Ян называе “прыступкамі”. Асобна да кнігі прыкладзена
“Настаўленне для пастыра”.

“Лествіца” стала адным з найбольш важных аскетычных настаўленняў для манахаў як Усходу, так і Захаду. У кнізе падрабязна разбіраюцца многія складанасці, якія ўзнікаюць у чалавека на шляху да духоўнай чысціні і глыбокай малітвы.
“Лествіца” была ўключана святым Паісіем Святагорцам у зборнік “Філакалія” (слав. “Добротолюбіе”), куды ўвайшлі найважнейшыя класічныя тэксты усходняга праваслаўнага манаства.
Святы Ян Лествічнік

За сваё доўгае жыццё святы Ян зазнаў як пустэльніцкі подзвіг, так і супольнае жыхарства ў манаскай кіновіі. Аднак “Лествіца” адрасаваная ў першую чаргу братам супольнага жыцця, а не пустэльнікам. У неаторых месцах святы Ян нават востра палемізуе з аўтарытэтамі пустэльніцкага манаства, у прыватнасці з прападобным Еваграм Панційскім. На думку свяціцеля Ігнація Бранчанінава (“Прынашэнне сучаснаму манаству”) гэты момант неабходна ўлічваць пры чытанні “Лествіцы”.

Яшчэ больш асцярожнымі пры чытанні “Лествіцы” трэба быць міранам. Пры адсутнасці належнага духоўнага кіраўніцтва лепш скарыстацца скарачэннем, зробленым ігуменам Ювеналіем (“Добротолюбие, избранное для мирян”).

ГАЛОЎНЫЯ СПЕВЫ СВЯТА 

Трапар, спеў 1

па-царкоўнаславянску

Пустынный житель и в телеси Ангел/

и чудотворец явился еси, богоносе отче наш Иоанне,/

постом, бдением, молитвою Небесная дарования приим,/ исцеляеши недужныя и души верою притекающих ти./

Слава Давшему ти крепость,/ слава Венчавшему тя,// 

слава Действующему тобою всем исцеления.

Кандак, спеў 4

па-царкоўнаславянску

На высоте Господь воздержания истинна тя положи,/

якоже звезду нелестную, световодящую концы,//

наставниче Иоанне, отче наш.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

З блаславення настаяцеля Свята-Міхайлаўскага прыхода пратаіярэя Ігара Галакава

Падрыхтаваў Алесь Спіцын

Дата выпуску: 21 сакавіка 2015 г.